top of page

БЕЛАРУСКАЯ МОВА — ЗАНЯТАК 7

Заданне 1.

   Прачытай сказы. Падумай, з якой літары трэба пісаць вылучаныя тлустым словы. Правільна спішы сказы.

   Для сястрычкі (П,п)олі
   васількоў букецік я нарваў у (П,п)олі.

 

Заданне2.

   Прачытай і правільна запішы кожнае слова ў скорагаворцы.

   Чарнеюцьчорныячарніцы,
   нібылясныячараўніцы.

 

Заданне 3.

   Адгадай загадку. Прачытай слова-адгадку злева направа, а затым — справа налева. Што ты заўважыў?

   Са стручка цягні на градку
   Сакавітую адгадку.
   Як гузак табе на лоб,
   Нечакана вылез… 

 

Заданне 4.

   Запішы тры словы, у якіх усе зычныя цвёрдыя. Прыклад адказу: сон, дыван, сонца, парасон, аловак і інш.

 

Заданне 5.

   Знайдзі новыя словы ў прапанаваных.
   парэчка, клён, маладзік.

 

Заданне 6.

   Правільна спішы сказы.
   Прый шлол ета. Гор ачапя чэсо нейка. Спе юцьсу ніцы.

 

Заданне 7.

   Прачытай верш «Конь». У выдзеленых словах пастаў націск.

   “Ты каня пасля дарогі, —
   Вучыць прымаўка, — хвалі”.
   Ён працуе на зямлі.
   Месяць ногі да знямогі
   Гразь і снег, пясок і хвалі,
   Ды не скажуць, што прысталі.

 

Заданне 8.

   Насупраць кожнай літары слова лясок запішы назву звера, які жыве ў лесе. Літара можа быць як у пачатку, так і ў сярэдзіне ці канцы слова.
   Прыклад адказу:
   Ллось, алень
   Я 
   С
   О
   К

© 2015 Официальный сайт 2 А класса

Гродненской городской гимназии

Есть вопросы?

Свяжитесь с нами!

телефон: +375 29 586-49-75 (САРЛАЙ Татьяна Витальевна)

электронная почта: gymn2a@mail.ru

bottom of page