top of page

БЕЛАРУСКАЯ МОВА — ЗАНЯТАК 8

Заданне 1.

   Перакладзіце на беларускую мову:
   Рубашка, путешествие, юбка, ковёр, платье, вторник.

 

Заданне2.

   Закончыце прыказкі

   Сем разоў адмер - .................... .

   Дай кароўцы бурачка – дасць кароўка .................... .

   Адклад не ідзе ў .................... .

   Слухай многа, а гавары .................... .

 

Заданне 3.

   Адгадай загадку. Прачытай слова-адгадку злева направа, а затым — справа налева. Што ты заўважыў?

   Са стручка цягні на градку
   Сакавітую адгадку.
   Як гузак табе на лоб,
   Нечакана вылез… 

 

Заданне 4.

   Падкрэсліце словы, у якіх гукаў менш, чым літар.

   Гусь, ноч, звер, маленькі, нянькі, дзянькі, дождж.

 

Заданне 5.

   Падбярыце антонімы да слоў.

   Цвёрды - ..........

   Хуткі - ..........

   Дужы - ..........

 

Заданне 6.

   Расстаўце націск у словах. З націскных складоў утварыце новыя словы
   Праца, лесвіца, казачны.
   Саджанец, зіма, лётчык.
   Крыга, нажнічкі, кава.

© 2015 Официальный сайт 2 А класса

Гродненской городской гимназии

Есть вопросы?

Свяжитесь с нами!

телефон: +375 29 586-49-75 (САРЛАЙ Татьяна Витальевна)

электронная почта: gymn2a@mail.ru

bottom of page