top of page
БЕЛАРУСКАЯ МОВА — ЗАНЯТАК 2
Заданне 1.
Адгадайце загадкі і запішыце адгадкі:
а). Невялічка, рыжавата, а хвост доўгі і калматы, на дрэве жыве і шышкі грызе.
б). Не куст, а з лісточкамі, не кашуля, а пашыта.
Заданне2.
Перакладзіце на беларускую мову
краски, кисточка, стекло, красивый, чашка.
Заданне 3.
Укажыце лічбай колькасць галосных і зычных гукаў у словах
пісьмо, дзверы, ад’езд, зялёная, мядзведзь
Заданне 4.
Колькі разоў у сказе сустракаецца гук [дз’]?
Дзяцел дзюбай дуб дзяўбе.
Заданне 5.
Падкрэсліце словы, якія нельга перанесці
Слон, мядзведзь, лось, елка, ехаць, мёд.
Заданне 6.
Складзіце са слоў сказы:
Ніна, школы, дамоў, прыйшла, са;двары, на, лужыны, замёрзлі.
bottom of page